Малоритское благочиние



Новости благочиния

Святло Нараджэння Божага

Дванаццатага студзеня ў гарадскім Доме культуры прайшоў ранішнік “Азарае душу светам Нараджэння Божага”. Яго сумесна падрыхтавалі дзіцячы хор Нядзельнай школы пры храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Маларыта, дзіцячы хор Маларыцкай школы мастацтваў, зводны дзіцячы хор, атрад міласэрнасці “Добрыя сардэчкі”, дзіцячы фальклорны калектывў “Вытокі”, танцавальны калектыў “Серпанцін”, вакальны ансамбль “Cool Kids”… Народжаны Бог услаўляўся ў песнях, вершах, танцах, інсцэніроўках. Мерапрыемства атрымалася яркім і незабыўным.

Напрыканцы мерапрыемства са словамі віншавання з народжаным Богам да прысутных звярнуўся благачынны прыходаў Маларыцкай царкоўнай акругі, протаіерэй Віктар Паляціла. Затым вучні, якія наведваюць Нядзельную школу, атрымалі салодкія калядныя падарункі. Не засталіся без іх і “артысты”, а таксама дзеці, якія знаходзіліся ў зале з бацькамі, бабулямі і дзядулямі.

На здымку: імгненні святкавання Божага Нара¬джэння ў Маларыце.

Фота аўтара.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :