Малоритское благочиние



Новости благочиния

У поле – з благаславеннем

У нядзелю, 16 лютага, на вячэрнім богаслужэнні ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы райцэнтра адбылося малебнае спяванне з акафістам перад іконай Божай Маці “Спорительница хлебов”. Падчас яго саборна ўзносіліся малітвы Богу, Царыцы Нябеснай, святым, каб надвор’е сёлета было спрыяльным для земляробаў, а будучы ўраджай – багатым. Затым благачынны цэркваў Маларыцкай акругі, протаіерэй Віктар Паляціла благаславіў прысутных на плённую працу, а клірык Мікалаеўскай царквы райцэнтра, протаіерэй Сергій Струнец асвяціў насенне збожжавых, гародніны, лекавых раслін на добры і багаты ўраджай.

Па добрай традыцыі на богаслужэнні прысутнічаў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вадзім Галоўчык, а таксама кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Маларытчыны.

На здымку: малітва перад выхадам у поле ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Маларыта.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :