Малоритское благочиние



Новости благочиния

У дзень Незалежнасці

Трэцяга ліпеня на Маларытчыне прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Незалежнасці.


Трэцяга ліпеня на Маларытчыне таксама прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Незалежнасці. Ля помніка воінам Чырвонай Арміі і партызанам, якія загінулі і прапалі без звестак (сквер па вуліцы Савецкай райцэнтра, скрыжаванне дарог Олтуш-Збураж), адбыўся невялікі мітынг. Яго адкрыў намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Ляшчук. Затым першы намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Галоўчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Якубчык, а таксама прадстаўнікі арганізацый, устаноў горада па традыцыі ўсклалі жывыя кветкі да брацкай магілы. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Затым благачынны Маларыцкай царкоўскай акругі, протаіерэй Віктар Паляціла адслужыў заўпакойную ліцію, узнёс прашэнне “о упокоении душ приснопамятных вождей и воинов, за веру и Отечество на поле брани жизнь свою положивших, от ран и глада скончавшихся, в пленении и горьких работах невинно умученных и убиенных и всех Победы ради потрудившихся”.

У гэты ж дзень прадстаўнікі раённай ўлады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў горада таксама ўсклалі кветкі да помніка ахвяр фашызму (вул. Саўгасная), да брацкай магілы савецкіх воінаў на Кургане Славы (урочышча “Мелавая гара”), магілы партызана А.М. Юшчука на старых гарадскіх могілках. Таксама ўскладанне кветак да помнікаў, абеліскаў, брацкіх магіл адбылося і на тэрыторыі сельскіх саветаў Маларытчыны.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :