Малоритское благочиние



Новости благочиния

Уславілі народжана Хрыста

У дзень Раства Хрыстова ў Нядзельнай школе пры храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Маларыта адбылася святочная віншавальная праграма “Святло прыйшло ў мір”.


У дзень Раства Хрыстова ў Нядзельнай школе пры храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Маларыта адбылася святочная віншавальная праграма “Святло прыйшло ў мір”.

На працягу больш чым гадзіны дзіцячы хор (рэгент Вольга Бярчук) і вучні Нядзельнай школы ў вершах, песнях і інсцэніроўках услаўлялі немаўля Ісуса Хрыста. Мерапрыемства атрымалася яркім і незабыўным.

Затым са словамі віншавання з народжаным Богам да прысутных звярнуўся благачынны прыходаў Маларыцкай царкоўнай акругі, протаіерэй Віктар Паляціла. Ён пажадаў усім міру, згоды, узаемапаразумення, дабрабыту, а таксама мудрасці ў прыняцці рашэнняў, мірнага неба над галавой. Протаіерэй Віктар Паляціла ўрачыста ўручыў граматы Маларыцкага благачыння кіраўніку валанцёрскай групы “Добрыя сэрцайкі” Тамары Тарноўскай, а таксама самым актыўным яго ўдзельнікам – Дар’і Крэнь, Сафіі Яцуры, Ганны Глушчык, Арыне Матузка, Славяне Увароўскай, Юліі Лісіцкай, Івану і Аляксандру Кукліцкім, Наталлі Сацюк.

Пасля вучні, якія наведваюць Нядзельную школу, атрымалі салодкія калядныя падарункі. Не засталіся без іх і “артысты”, а таксама дзеці, якія знаходзіліся ў зале з бацькамі, бабулямі і дзядулямі.

Восьмага студзеня пасля заканчэння вячэрняга богаслужэння прайшлі штогадовыя традыцыйныя Калядкі – духоўныя песнапенні, у якіх услаўляўся народжаны Ісус Хрыстос на рускай, беларускай і ўкраінскай мовах. У іх прынялі ўдзел святочны хор, хор Нядзельнай школы і праваслаўнага сястрынства ў гонар іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Маларыта. Сваімі песнапеннямі тых, хто быў у царкве, таксама парадаваў зводны хор прыходаў вёсак Збураж і Замшаны, хор праваслаўнага прыхода з аг. Арэхава, а таксама хор маладзёжнага брацтва кафедральнага сабора Аляксандра Неўскага (г.Кобрын).

На здымку: імгненні святкавання Божага Нараджэння ў Маларыце.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :