Малоритское благочиние



Новости благочиния

Вялікдзень на Маларытчыне:

з радасцю ў сэрцы і спакоем у душы

Вялікдзень – светлае, прыгожае вясновае свята, якое з нецярпеннем чакаюць у кожнай сям’і, абавязкова прыносіць у кожны дом мір і дабрабыт, дорыць душэўны спакой, напаўняе сэрцы цеплынёй і святлом. Гэтае галоўнае хрысціянскае свята сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю, грахамі чалавецтва і надае надзею на вечнасць. Маларытчане Вялікдзень сустрэлі з радасцю ў сэрцы, спакоем у душы, верай, надзеяй, любоўю.

23 красавіка, у Вялікую суботу, у храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы райцэнтра пабывалі многія яго жыхары. Гэты дзень напоўнены цудам і радасцю. Бо менавіта на зыходзе дня Ісус Хрыстос перамог смерць. У праваслаўных цэрквах у Вялікую суботу праходзяць асаблівыя службы, якія носяць адначасова і жалобны, і святочны характар. У гэтым ж дзень адбываецца і асвячэнне велікодных кулічоў. У Маларыце яно масава прайшло ў суботу з 14.00 да 20.00, а таксама пасля заканчэння ўсяночнага святочнага богаслужэння.

У Вялікую суботу благачынны цэркваў Маларыцкай акругі, настаяцель Мікалаеўскага храма райцэнтра протаіерэй Віктар Паляціла традыцыйна наведаў пагранічную камендатуру “Маларыта”. Ён тут сустрэўся з салдатамі тэрміновай службы. У сталовай айцец Віктар асвяціў велікодныя кулічы і яйкі, расказаў пра Вялікдзень – свята свят і ўрачыстасць з урачыстасцей.

Падчас начнога богаслужэння ў храм свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Маларыта, на якім прысутнічала многа прыхаджан, быў прывезены Дабратворны агонь, які сышоў у Храме Гроба Гасподнягаў Іерусаліме. Ён спачатку авіярэйсам быў дастаўлены ў Мінск, а адтуль развезены па епархіях краіны. Цяпер Жыватворны агонь пастаянна гарыць у храме ў лампадцы ля іконы Маларыцкай Божай Маці. Усе, хто жадае, можа ў любы дзень, калі адкрыта царква, “узяць” гэты агеньчык сабе дадому. Між іншым, на начным святочным богаслужэнні прысутнічаў першы намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Галоўчык.

На Вялікдзень у актавай зале Маларыцкага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці прайшоў святочны ранішнік “Хрыстос уваскрэс!” Мерапрыемства традыцыйна сабрала ў зале вернікаў горада. Са сцэны гучалі песні, вершы, танцы ў выкананні вучняў і дзіцячага хору Нядзельнай школы (рэгент Вольга Бярчук)

Автор: М.Навумчык



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :