Малоритское благочиние



Новости благочиния

Свята ў Маларыце.

Праваслаўныя вернікі 19 снежня адзначалі дзень памяці Мікалая Цудатворцы — аднаго з самых шанаваных праваслаўных святых.

У Беларусі шмат цэркваў названы ў гонар Мікалая Цудатворцы.

19 снежня ў гэтых храмах ‒ прастольнае свята. У іх ліку ‒ і царква г. Маларыты. У панядзелак у ёй прайшлі дзве бажэственныя літургіі, другая – саборам духавенства Маларыцкага благачыння, якую ўзначаліў протаіерэй Віктар Паляціла.

Падчас святочнага набажэнства адбыўся хрэсны ход вакол царквы, адслужаны малебен. Да вернікаў са словамі настаўлення звярнуўся благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Паляціла. Ён таксама зачытаў віншаванне старшыні Маларыцкага райвыканкама Рамана Жука, адрасаванае святарам, прыхаджанам.

Фота:

Наш телеграмм канал

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :