Малоритское благочиние



Новости благочиния

Крыж і купал на званіцы новага храма

Шостага лютага адбылася важная падзея ў жыцці праваслаўных вернікаў горада. На званіцу новага храма ў гонар Маларыцкага абраза Божай Маці, які будуецца ўнутры дворыкаў вуліц Маруды, д.21, 21/1, 23/1 і Школьная, 15, усталяваны купал з крыжом. Трэцяга лютага 1,5-метровы крыж асвяціў благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Паляціла.

У 2012 годзе быў зарэгістраваны прыход у гонар Маларыцкай іконы Божай Маці, выдзелены зямельны ўчастак плошчай 1,05 га, зроблены праект. 2 ліпеня 2015 года на месцы, дзе планавалiся земляныя работы па ўзвядзенні новага храма, быў адслужаны малебен на пачатак добрай справы. Пачалося правядзенне неабходных работ для далейшага будаўніцтва царквы.

26 кастрычніка 2015 года на месцы будаўніцтва епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Iаан у саслужэнні святароў Маларыцкага благачыння, у прысутнасці прадстаўнікоў мясцовай улады, кіраўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў горада, а таксама вялікай колькасці вернікаў правёў чын заснавання новага храма. Храм ўзводзіцца на жалезабетонным падмурку з цэглы, – гаворыць протаіерэй Віктар Паляціла. – Гэта — крыжова-купальная царква са званіцай. Галоўную ролю ў яе кампазіцыі мае цэнтральны купал, высока ўзняты на барабане і акружаны чатырма меншымі купаламі. Храм будзе мець агульныя памеры 18 на 30 метраў і складацца з алтара, памяшкання для тых, хто моліцца, прытвора… Памяшканне для тых, хто моліцца, будзе мець памеры 18 на 18 метраў. Праектам запланавана будаўніцтва званіцы вышынёй 28,35 метра, цэнтральнага купала – 22,36 метра, 4 бакавых – 16,25 метра.

На званіцу новага храма былі ўзняты і звоны.

На пачатку лістапада 2021 года ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы райцэнтра ўрачыста былі асвечаны два наборы званоў для новага храма. На Маскоўскім звонавым заводзе “Літэкс” было адліта пятнаццаць званоў. У адным наборы – дзевяць званоў (па 450, 250, 140, 80, 35, 18, 12, 8 і 4 кілаграмы) агульнай вагой 997 кілаграмаў, у другім – шэсць (па 4, 6, 8, 14, 20 і 70 кілаграмаў) агульнай вагой 122 кілаграмы. Усе яны набыты на ахвяраванні жыхароў горада і раёна.

–Падзея, якая адбылася 6 лютага ў Маларыце, – радасная і доўгачаканая не толькі для жыхароў Маларыты, але і ўсяго раёна, – гаворыць адказны за правядзенне работ па ўзвядзенні новай царквы, протаіерэй Віктар Паляціла. – Храм – гэта неба на зямлі, карабель, які вядзе нас па бурлівым жыццёвым моры, які настаўляе чалавека. Будаўніцтва храма ў наш час – справа нялёгкая i вельмi адказная… Усё на гэтым свеце з цягам часу старэе і страчвае сваю каштоўнасць. І толькі царква, чым яна старэйшая, тым большую каштоўнасць набывае.

Калi з Божай дапамогай храм будзе ўзведзены, то малiтва ў iм будзе ўзносiцца за ўвесь свет i за тых, хто прыме ўдзел у яго будаўнiцтве “во веки веков”. Паскорыць завяршэнне ўзвядзенне новага храма можа кожны з маларытчан праз грашовыя ахвяраванні. Будзем памятаць, што кожны, хто ахвяруе на будаўніцтва царквы, дае пазыку самому Богу. А ён вяртае ў шмат разоў больш.

Наш телеграмм канал

На здымках: купал і крыж займаюць сваё месца на званіцы новага храма ў райцэнтры.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :