Малоритское благочиние



Новости благочиния

Сход праваслаўнага сястрынства

Адбыўся справаздачны сход праваслаўнага сястрынства ў гонар іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць”, якое існуе пры храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы райцэнтра.


Адбыўся справаздачны сход праваслаўнага сястрынства ў гонар іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць”, якое існуе пры храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы райцэнтра. На ім прысутнічалі сёстры міласэрнасці, а таксама благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Паляціла, клірыкі храма протаіерэй Сергій Струнец і іерэй Сергій Раманко.

Пра вынікі работы расказала старшая сястра Любоў Колпікава, якая узначальвае сястрынства з першых яго дзён ‒ з 6 лістапада 2003 года. За час дзейнасці сястрынства, якое створана па благаславенні епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана, зроблена многае.

Сясцёр можна бачыць на послухах у храме, у аддзяленнях раённай бальніцы, у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, раённай бібліятэцы, установах адукацыі, арганізацыях і на прадпрыемствах Маларытчыны. Шмат часу сёстры праводзяць з цяжкахворымі, састарэлымі і адзінокімі людзьмі. Не застаюцца без іх увагі таксама бедныя, шматдзетныя, удовы, інваліды, ліквідатары аварыі на ЧАЭС, тыя, хто вярнуўся з месцаў пазбаўлення волі. Сясцёр міласэрнасці заўсёды рады бачыць наогул усе, хто апынуўся ў няпростай жыццёвай сітуацыі. Сёстры чытаюць акафісты і псалтыр, праводзяць гутаркі на тэмы праваслаўя і духоўнасці, спяваюць духоўныя песні, віншуюць з царкоўнымі святамі, аказваюць дапамогу пры падрыхтоўцы да таінстваў споведзі і прычашчэння, прымаюць удзел у правядзенні дабрачынных кірмашоў…

У Маларыцкім прыходзе цяпер шчыруе 19 памочніц сясцёр і 21 сястра, акрамя гэтага, яшчэ 11 маюць званне “Ганаровая сястра міласэрнасці”. Яно надаецца тым жанчынам, якія дасягнулі свайго 80-годдзя.

Любоў Колпікава папрасіла прысутных на сходзе ўлічыць яе ўзрост і стан здароўя і вызваліць ад абавязкаў старшай сястры. Просьба Любові Іванаўны была задаволена. Старшай сястрой праваслаўнага сястрынства ў гонар іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” абрана Людміла Калеснікава.

Протаіерэй Віктар Паляціла і сёстры падзякамі Любові Колпікавай за шматгадовую і плённую працу, за здольнасць дапамагаць іншым, з гатоўнасцю ісці на ахвяры дзеля людзей і бескарысліва рабіць добрыя справы.

На здымку:

Наш телеграмм канал

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :