Новости благочиния
Асвячэнне кулічоў у пагранічнікаў.

У Вялікую Суботу протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, настаяцель Мікалаеўскага храма райцэнтра, наведаў пагранкамендатуру “Маларыта”. Ён традыцыйна сустрэўся з салдатамі тэрміновай службы. У сталовай айцец Віктар асвяціў велікодныя кулічы і яйкі, расказаў пра Вялікдзень – свята свят і ўрачыстасць з урачыстасцей.
Між іншым, супрацоўніцтва з пагранкамендатурай працягваецца ўжо некалькі гадоў. Айцец Віктар Паляціла ў пагранічнікаў бывае не раз на год. Сустрэчы тут праходзяць у капліцы, якая асвечана ў гонар дабравернага князя Аляксандра Неўскага.
Автор: Мiкалай Навумчык