Малоритское благочиние



Новости благочиния

Святары – на лінейках 1 верасня.

Скончыліся летнія канікулы, пачаўся новы навучальны год. У аўторак на ўрачыстых лінейках прагучаў першы званок, які даў пачатак чарговаму навучальнаму году. Для адных – гэта пачатак шляху па краіне Ведаў, для іншых – завяршэнневучобы.

Першага верасня ва ўстановаха дукацыі Маларытчыны прайшлі ўрачыстасці. На лінейку 1 верасня ў Маларыцкі прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці быў запрошаны протаіерэй Віктар Паляціла, настаяцель Мікалаеўскай царквы райцэнтра, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, а ў Маларыцкую раённую гімназію – клірык Мікалаеўскай царквы райцэнтра протаіерэй Сергій Струнец. Святары павіншавалі прысутных з новым навучальным годам, вучням пажадалі трывалых ведаў і Божага благаславення ва ўсіх пачынаннях, а педагогам — цярпення ў настаўніцкім служэнні, падкрэсліўшы важнасць не толькі перадачы дзецямведаў, але і выхаванняіх у духу праваслаўнай веры.

Автор: Мiкалай Навумчык



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :