Малоритское благочиние



Новости благочиния

Абмеркаваны надзённыя пытанні царкоўнага жыцця.

У Нядзельнай школе пры Мікалаеўскай царкве г. Маларыта нядаўна прайшоў чарговы сход святароў Маларыцкага благачыння. Яго ўзначаліў протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі. Спачатку прысутныя былі азнаёмлены з вынікамі пасяджэння епархіяльнага савета. Затым увага святароў была скіравана на далейшую рэалізацыю прынятага Архіерэйскай нарадай у лютым 2015г. у г.Масква палажэння “Аб удзеле верных у Еўхарысціі”, аб выкананні цыркулярнага пісьма “Аб усенародным спяванні за богаслужэннем”.

Святары Маларыцкага благачыння абмяркоўвалі і праект дакумента “Аб царкоўным шлюбе”. Таксама былі разгледжаны пытанні бягучага царкоўнага жыцця на прыходах, намечаны планы на будучае.

Автор: Мiкалай Навумчык



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :