Малоритское благочиние



Новости благочиния

У Маларыце адбыўся чын заснавання новага храма.

Паводле апошняга перапісу насельніцтва 2011г. у Маларыце пражывала 11713 чалавек. У апошні час у горадзе прыкметна пабольшала вернікаў. Таму ў адным храме райцэнтра, якi ўзводзіўся больш за 100 гадоў таму, (тады ў Маларыце пражывала крыху больш за 2500 чалавек) падчас богаслужэнняў стала цеснавата. Часова быў знойдзены выхад. Кожную нядзелю, а таксама ў дні двунадзясятых і вялікіх свят у храме праходзяць дзве службы. Таму было прынята рашэнне пабудаваць новую царкву ў густанаселеным мікрараёне Маларыты. У 2012г. быў зарэгістраваны прыход у гонар Маларыцкага абраза Божай Маці, выдзелены зямельны ўчастак плошчай 1,05 га, зроблены прект. 2 ліпеня гэтага года на месцы, дзе планавалiся земляныя работы па ўзвядзенні новага храма, быў адслужаны малебен на пачатак добрай справы. Пачалося праведзенне неабходных работ для далейшага будаўніцтва царквы.

Праваслаўныя вернікі горада і раёна з асаблівым нецярпеннем чакалі 26 кастрычніка. Гэты дзень для іх стаў незабыўным, асабліва велічным, узнёслым, кранальным… 26 кастрычніка – дзень, калі адбыўся ўрачысты чын заснавання новага храма ў райцэнтры ў гонар Маларыцкага абраза Божай Маці.

Раніцай ад Мікалаеўскага храма Маларыты пачаўся хрэсны ход са спісам Маларыцкага абраза Божай Маці па вуліцах горада да месца будаўніцтва новай царквы. Тут епіскап Брэсцкі і Кобрынкі Iаан у саслужэнні святароў Маларыцкага благачыння, у прысутнасці прадстаўнікоў мясцовай улады, кіраўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў горада, а таксама вялікай колькасці вернікаў правёў чын заснавання новага храма. У час яго ўзносілася прашэнне, каб Усявышні благаславіў Дом Божы, будаўніцтва якога ўжо пачалося, “труждающихся делателей”, дабрачынцаў.

Епіскап Іаан на месцы будучага прастола ўстанавіў крыж. У падмурак алтарнай часткі была ўманціравана каменная пліта са словамі: “Во имя Отца, и Сына, и Святого Духа, основася храм сей в честь Малоритской иконы Божией Матери во граде Малорите Брестской епархии при святейшем патриархе Московском и всея Руси Кирилле, высокопреосвященнейшем Павле, митрополите Минском и Заславском, патриаршем Экзархе всея Беларуси, при святительстве преосвященнейшего Иоанна, епископа Брестского и Кобринского, в лето от сотворение мира 7523, от Рождества же по плоти Бога Слова 2015 13/26 октября”. Пасля гэтага епіскап Іаан выліў асвечаны алей на памятную каменную пліту, на каменныя пліткі па 4 вуглах храма і звярнуўся да прысутных.

-Кожны з нас з’яўляецца храмам Духа Святога, — сказаў епіскап Іаан. — Кожны з нас павінен удасканальваць сябе для таго, каб храм Духа Святога знаходзіся ўнутры нас, у нашай душы. Удаскавальнаць сябе можна толькі тады, калі мы ўдзельнічаем у жыцці царквы, прыступаем да таемстваў Хрыстовых. Зрабіць гэта можна толькі ў царкве. Тут мы можам выратаваць свае душы і стаць паслядоўнікамі царства Божага. Храм будзе пабудаваны для таго, каб кожны з нас прыходзіў сюды, каб злучаўся з Госпадам… Храм – гэта неба на зямлі, карабель, які вядзе нас па бурлівым жыццёвым моры, які ўтлумачвае чалавека, настаўляе яго…

-Гэтая падзея – радасная і доўгачаканая не толькі для жыхароў Маларыты, але і ўсяго раёна, — гаворыць протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, адказны за правядзенне работ па ўзвядзенні новай царквы. — Тым больш, што будаўніцтва храма ў наш час – падзея нялёгкая i вельмi адказная… Усё на гэтым свеце з цягам часу старэе і страчвае сваю каштоўнасць. І толькі царква, чым яна старэйшая, тым большую каштоўнасць набывае. Калi з Божай допамогай храм будзе ўзведзены, то малiтва ў iм будзе ўзносiцца за ўвесь свет i за тых, хто прыме ўдзел у яго будаўнiцтве “во веки веков”.

Разам з царквой наш народ выхоўваецца ў праваслаўнай веры, захоўваючы асновы евангельскіх каштоўнасцей, бiблейскiя запаветы, царкоўныя каноны, пастановы, кіруючыся якімі, не страцім свайго чалавечага аблiчча. Маральныя каштоўнасці вечныя, пазачасавыя. Калі чалавецтва будзе парушаць запаветы, то ўстане на шлях самазнішчэння.

Фото по теме:

Смотреть

p.s.

Свае грашовыя ахвяраванні на будаўніцтва новага храма ў Маларыце можна пералічваць на разліковы рахунак 3015460861550 у Цэнтры банкаўскіх паслуг № 120 філіяла Брэсцкага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства “Акцыянерны ашчадны банк “Беларусбанк” г. Маларыта, код 246, УНП 201020706

Автор: Мiкалай Навумчык



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :