Малоритское благочиние



Новости благочиния

Калі дабрыня ад чыстага сэрца.

У Маларыцкім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшло чарговае пасяджэнне школы сацыяльнага работніка. Падчас яго абмяркоўваліся актуальныя і надзённыя пытанні. Увага была таксама звернута на далейшае ўдасканаленне якасці паслуг і ўкараненне новых форм работы.

У рабоце школы сацыяльнага работніка прыняў удзел протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі. Айцец Віктар гаварыў пра многае, але акцэнтаваў ўвагу прысутных на тым, што дабро, зробленае кожным з нас, заўважаецца не толькі на зямлі. Яно заўсёды вяртаецца назад дабром, але намнога большым.

— А праз дабрыню, чулае, шчырае сэрца нараджаецца любоў, — гаварыў благачынны. — Яна ўладарыць над сусветам. Без любові ўсё нішто, без яе няма жыцця. Дабрыня – вялікая сіла. Гэта той залаты ключык, які адчыняе сэрцы адзінокіх састарэлых людзей, інвалідаў. Сацыяльны работнік — праменьчык святла, які робіць іх жыццё ярчэйшым і шчаслівейшым. Прафесія сацыяльнага работніка – гэта прафесія дабрыні і спагады.

…Напрыканцы сустрэчы айцец Віктар Паляціла адказаў на шматлікія пытанні прысутных.

Автор: Мiкалай Навумчык



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :