Малоритское благочиние



Новости благочиния

Свята са смакам хлеба і малака.

У Маларыцкім ГДК урачыста ўшанавалі работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

У нашай краіне нямала розных свят, але толькі гэтае – асаблівае. Яно – усенароднае, бо адзначаюць яго не толькі аграрыі і перапрацоўшчыкі. Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК па праву лічыць сваім святам кожны чалавек, які спажывае вырабленую імі прадукцыю. Яно як духмяны бохан свежага хлеба на стале…

Гэтак жа па-ўсенароднаму шырока адзначылі дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК і на Маларытчыне. Лепшыя з лепшых працаўнікі палёў і ферм сабраліся ў гарадскім Доме культуры. Для іх са сцэны гучалі цёплыя словы падзякі за нялёгкую працу на зямлі і за высокія дасягненні ў вытворчасці сельгаспрадукцыі, для іх спявалі свае песні самадзейныя артысты.

Ні ў малітвах, ні ў працы не спыняцца на дасягнутым пажадаў аграрыям протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, які павіншаваў усіх са святам. Ён Вадзіму Галоўчыку, начальніку райсельгасхарчу, Андрэю Курдзюку, старшыні СВК “Хаціслаўскі”, Ігару Бурдзе, старшыні СВК “Макраны”, і Мікалаю Якімчыку, старшыні ДП “Радзежскае” падарыў іконы Божай Маці “Спорительница хлебов”.

Прэс-служба Маларыцкага благачыння.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :