Малоритское благочиние



Новости благочиния

Сустрэча сясцёр міласэрнасці.

У Маларыце прайшла сустрэча праваслаўных сястрынстваў благачыння. Ініцыятарам яе правядзення стала праваслаўнае сястрынства ў гонар абраза Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” (старшая сястра Любоў Колпікава), што існуе пры Мікалаеўскай царкве г.Маларыта. Мерапрыемства было прымеркаваны да тысячагоддзя з дня прадстаўлення святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра. У праграме сустрэчы адбылася лекцыя-гутарка “Культура, грамадства, асоба”, якую правёў протаіерэй Сергій Струнец, клірык Мікалаеўскай царквы райцэнтра. Пасля яе заканчэння айцец Сергій адказаў на пытанні прысутных. Таксама падчас мерапрыемства можна было паслухаць песнапенні сясцёр міласэрнасці з Маларыты і Арэхава.

Увазе прысутных была прапанавана выстава “І майсэрства, і натхненне”. Тут свае работы прадставілі Кацярына Пугач, Валянціна Падлужная і Марыя Гарун, а таксама аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў Маларыцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Затым удзельнікі сустрэчы наведалі Маларыцкі раённы цэнтр народнай творчасці і падарылі Валянціне Струнец, дырэктару, абраз Божай Маці “Троеручица”, якая лічыцца апякункай і заступніцай рамеснікаў. Яны таксама праглядзелі відэафільмы пра народнага майстра Сцепаніду Сцепанюк з Дарапеевіч.

Фото по теме:

Смотреть

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :