Малоритское благочиние



Новости благочиния

Без любові не можа быць выхавання.

На сённяшні дзень на Маларытчыне зарэгістравана 11 прыёмных сямей, у якіх выхоўваецца 17 дзяцей, а таксама адзін дом сямейнага тыпу, дзе атрымліваюць цеплыню, клопат, любоў, набываюць каштоўны вопыт сямейных зносін 7 дзяцей. У прыёмных сем’ях у раёне выхоўваецца 13 хлопчыкаў і 11 дзяўчынак ва ўзросце ад аднаго да 17 гадоў. Акрамя райцэнтра, яны ёсць у Гвозніцы, Збуражы, Заор’і, Брадзяціне, Замшанах, Ляхаўцах.

-Паспяховае супрацоўніцтва нашых псіхолагаў і прыёмных бацькоў, — кажа Валянціна Пацурай, педагог-псіхолаг Маларыцкага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, – дае магчымасць вырашыць многія сямейныя і індывідуальныя цяжкасці, знайсці выхад з крызісных сітуацый, стварыць атмасферу даверу, якая з’яўляецца важнай для эфектыўнага ўзаемадзеяння. Садзейнічаюць гэтаму таксама і пасяджэнні клуба прыёмных бацькоў “Сямейны ачаг”, а таксама супрацоўніцтва з Мікалаеўскай царквой райцэнтра.

Нядаўна прайшло яго чарговае пасяджэнне. У Нядзельнай школе прыёмныя мамы сустрэліся з протаіерэем Віктарам Паляціла, благачынным цэркваў Маларыцкай царкоўнай акругі. Размова зайшла і пра радасці, поспехі, і аб праблемах. Узяць на выхаванне чужое дзіця – справа вельмі адказная, якая патрабуе цярпення, неймаверных сіл, вялікай работы. Галоўным у такой справе з’яўляецца цеплыня сэрцаў прыёмных бацькоў, іх спагада, ласка і пяшчота, імкненне абараніць дзяцей ад нягод, дапамагчы ім стаць на самастойную сцежку, не даць прапасці ў бурлівым віры жыцця.

-Чалавеку ў любым узросце патрэбна падтрымка, ласкавае і шчырае слова, асабліва – прыёмным дзецям, — гаварыў айцец Віктар Паляціла. — Неабходна памятаць, што самым галоўным ва ўзаемаадносінах з’яўляецца ўсё ж такі любоў да тых, хто знаходзіцца побач. Невыпадкова айцы царквы гавораць, што без любві ўсё нішто. Без яе не можа быць выхавання. Неабходна памятаць і такую мудрасць: якімі мы хочам бачыць сваіх сыноў і дочак, такімі павінны быць і самі. Трэба імкнуцца з маленства вучыць іх ахвярнасці, любові адзін да аднаго…

Напрыканцы сустрэчы, якая атрымалася карыснай і цікавай, протаіерэй Віктар Паляціла адказаў на пытанні прыёмных мам.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :