Малоритское благочиние



Новости благочиния

Малітва – на багаты ўраджай

Не за гарамі вясна. Хутка сонца адорыць зямлю цяплом, і ў след за гэтым заспяшаюцца ў поле хлебаробы. У СВК раёна пачнуцца вясеннія палявыя работы. Сяўба – адзін з самых галоўных перыядаў сельскагаспадарчага года. На тэрміны правядзення пасяўной і яе вынікі ўплываюць шматлікія фактары. Спадзяюцца спецыялісты і на дапамогу Усявышняга. Невыпадкова ў нашых продкаў спрадвеку існаваў добры звычай. Любую важную справу яны абавязкова пачыналі з малітвы. Малебны служыліся пры закладцы падмурка новай хаты, перад выхадам ў поле, на пачатак жніва… Традыцыя пачынаць адказную і неабходную справу са шчырай малітвы адрадзілася і прыжылася на Маларытчыне. Не стаў выключэннем і сёлетні год. У панядзелак, 16 лютага, у Мікалаеўскай царкве райцэнтра на вячэрнім богаслужэнні адбылося малебнае спяванне з акафістам абразу Божай Маці “Спорительница хлебов”. У час яго саборна ўзносіліся шчырыя малітвы Богу, Царыцы Нябеснай. Затым протаіерэйерэі Віктар Паляціла, благачынны цэркваў Маларыцкай царкоўнай акругі, і протаіерэй Сергій Струнец, клірык Мікалаеўскай царквы райцэнтра, благаславілі вернікаў на плённую працу, асвяцілі насенне збожжавых, гародніны, лекавых раслін на добры і багаты ўраджай.

Між іншым, на богаслужэнні прысутнічалі кіраўнікі раёна: Мікалай Шум, старшыня Маларыцкага райвыканкама, і Вадзім Галоўчык, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама кіраўнікі СВК Маларытчыны, фермеры.

На здымку: малітва перад выхадам у поле ў Маларыцкай царкве.

Фота аўтара.

Автор: Мiкалай Навумчык.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :