Малоритское благочиние



Новости благочиния

Праваслаўнае супрацоўніцтва

Маларыцкі прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці не адзін год плённа супрацоўнічае з Мікалаеўскай царквой райцэнтра і Маларыцкім благачыннем. Праводзіцца шэраг сумесных мерапрыемстваў. Гэта, напрыклад, акцыі, гадзіны зносін, выхаваўчыя і інфармацыйныя гадзіны, розныя конкурсы, выставы, прэзентацыі, гутаркі, сустрэчы, а таксама прагляды відэафільмаў праваслаўнай тэматыкі, экскурсіі-знаёмствы з праваслаўнымі храмамі Брэста і Маларытчыны. Святары таксама прымаюць удзел у пасяджэннях савета прафілактыкі ўстановы адукацыі, бацькоўскіх сходах, семінарах-практыкумах, інфармацыйных гадзінах…

Нядаўна протаіерэй Віктар Паляціла, настаяцель храма, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, кандыдат багаслоўскіх навук, правёў з навучэнцамі прафесійнага ліцэя выхаваўчую гадзіну “Традыцыі, звычаі і абрады праваслаўнай царквы”, а таксама сустрэўся з працоўным калектывам установы адукацыі. Тэма гадзіны зносін для дарослых прайшла пад назваю “Пра рэлігію і дэструктыўныя секты”…

Напрыканцы мерапрыемстваў айцец Віктар Паляціла адказаў на пытанні прысутных.

Фота па тэме:

На здымках: падчас мерапрыемстваў праваслаўнай тэматыкі ў Маларыцкім прафесійным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці.

Автор: Мiкалай Навумчык.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :