Малоритское благочиние



Новости благочиния

Хрыстос ёсць Шлях, і Ісціна, і Жыццё

Праграму пад такой назвай на Вялікдзень падрыхтавалі вучні Нядзельнай школы і дзіцячы хор Нядзельнай школы (рэгент Марына Пракапеня), якія існуюць пры Мікалаеўскай царкве г.Маларыта. Пачалося мерапрыемства цудоўным вiншаваннем прысутных з Вялiкаднем, з самым вялікім, значным і ўрачыстым святам у праваслаўным календары.

- Хрыстос уваскрэс! - гучна вымаўлялі дзеці.

- Сапраўды ўваскрэс! - урачыста адказалі прысутныя.

Напрацягу амаль 40 хвілін гучалі вершы, песні, інсцэніроўкі ў гонар Ісуса Хрыста, які ўваскрэс. Вернікі цёпла сустрэлі ўсе выступленні дзяцей.

Напрыканцы мерапрыемства да прысутных са шчырымі словамі велікоднай радасці звярнуўся протаіерэй Віктар Паляціла, настаяцель храма, благачынны цэркваў Маларыцкага раёна. “Калі ў гэтым жыцці мы не навучымся абыходзіцца са сваімі бліжнімі ў духу любові і спагады, не праявім сваю міласэрнасць, - адзначыў ён, - то ў вечнасці гэта стане непераадольнай перашкодай для жыцця ў яднанні з уваскрэслым Хрыстом. Прыслухаемся да тэкстаў велікоднай службы і возьмем іх за правілы свайго жыцця: “…Ненавидящим нас простим вся воскресением…, …радостию друг друга обымем, …поклонимся святому Христову Воскресению”.

На здымках: Нядзельная школа пры Мікалаеўскай царкве г.Маларыта віншуе вернікаў з Вялікаднем.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :