Малоритское благочиние



Новости благочиния

Асвечаныя кулічы – для пагранічнікаў

У Вялікую Суботу протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, настаяцель Мікалаеўскага храма райцэнтра, наведаў аддзел пагранічнай службы “Маларыта”. Ён традыцыйна сустрэўся з салдатамі тэрміновай службы, афіцэрамі. У сталовай айцец Віктар асвяціў велікодныя кулічы і яйкі, як сiмвал несмяротнасцi жыцця i крыжовых пакут Iсуса Хрыста, а таксама расказаў пра Вялікдзень – свята святаў і ўрачыстасць з урачыстасцей.

Між іншым, супрацоўніцтва благачыння з пагранкамендатурай працягваецца ўжо некалькі гадоў. Айцец Віктар Паляціла ў пагранічнікаў бывае не раз на год. Сустрэчы праходзяць у капніцы, якая тут была асвечана ў гонар дабравернага князя Аляксандра Неўскага напрыканцы 2013г.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :