Малоритское благочиние



Новости благочиния

Дзень Перамогі ў Маларыце

9 Мая ў Мікалаеўскай царкве г. Маларыта быў адслужаны падзячны малебен Госпаду за Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Пасля яе заканчэння ўсе, хто прысутнічаў у храме, разам з протаіерэем Віктарам Паляціла, благачынным цэркваў Маларыцкага раёна, і протаіерэем Сергіем Струнцам, клірыкам Мікалаеўскай царквы райцэнтра, хрэсным ходам пайшлі на гарадскую плошчу. Там яны далучыліся да калоны, якая накіравалася да помніка, што знаходзіцца ў скверы на вуліцы Савецкая (разгалінаванне дарог Олтуш-Збураж).

Ля помніка ахвярам Другой сусветнай вайны адбыўся мітынг. Тут протаіерэй Віктар Паляціла шчыра павіншаваў ветэранаў, усіх прысутных з Днём Перамогі. Потым было абвешчана мнагалецце ўсім вэтеранам, вайскоўцам, уладзе, народу нашай Айчыны і ўзнесена прашэнне “о упокоении душ приснопамятных вождей и воинов, за веру и Отечество на поле брани жизнь свою положивших, от ран и глада скончавшихся, в пленении и горьких работах невинно умученных и убиенных и всех Победы ради потрудившихся”.

Пасля заканчэння мітынгу протаіерэй Віктар Паляціла накіраваўся да брацкай магілы ва ўрочышча Мелавая Гара, а протаіерэй Сергій Струнец — на могілкі, што знаходзяцца на вуліцы Саўгаснай райцэнтра, дзе ў 1941г. было расстраляна 2800 мірных жыхароў горада і раёна. Там святары адслужылі ліцію.

Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Перамогі, таксама адбыліся ва ўсіх прыходах Маларыцкага благачыння.

На здымках: Дзень Перамогі ў Маларыце.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :