Малоритское благочиние



Новости благочиния

Вернута на сваё месца

21 лютага гэтага года ў Мікалаеўскай царкве г.Маларыта ўкралі ікону прападобнага Сергія Раданежскага. Яна знаходзілася на сцяне з правага боку ў храме. Адбылося гэта пасля бажэственнай літургіі, у прамежку паміж паніхідай і вянчаннем. Па факце крадзяжу адразу была ўзбуджана крымінальная справа раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Рэспублікі Беларусь.

Чым кіраваліся зламыснікі - любоўю да мастацтва або прагай нажывы - трэба было высветліць праваахоўнікам. Кошт выкрадзенай іконы, якая, верагодна, напісана ў ХІХ стагоддзі, схіляў сышчыкаў да версіі на карысць другога варыянту. Старынныя іконы карыстаюцца вялікім попытам у калекцыянераў. Падчас работы сышчыкі выявілі шэраг абставін, якія аб’ядноўвалі лютаўскія крадзяжы культурна-матэрыяльных каштоўнасцяў у некалькіх гарадах вобласці. Па адной з версій, яны былi ўчынены адным і тым жа чалавекам. Хутка ўдалося выйсці на след падазроных. Імі сталі раней судзімы за ўчыненне аналагічных злачынстваў жыхар Брэсцкага раёна 1969 года нараджэння і раней асуджаная брэстаўчанка 1975 года нараджэння. Дачыненне мужчыны і жанчыны да здзяйснення серыі крадзяжоў было пацверджана. Як высветлілася, перад арыштам мужчына паспеў прадаць тры іконы калекцыянеру-антыкварыяту, а атрыманыя грошы - патраціць. Выкрадзеныя культурна-матэрыяльныя каштоўнасці з прыватнай калекцыі былі канфіскаваны.

І вось праз 3 месяцы, 22 мая, святыня была вернута на сваё месца ў царкве. Ікону прападобнага Сергія Раданежскага ўрачыста перадаў протаіерэю Віктару Паляціла, настаяцелю Мікалаеўскага храма райцэнтра, Віталь Ганчарук, начальнік аддзела ўнутраных спраў Маларыцкага райвыканкама. Пры перадачы іконы прысутнічалі Мікалай Шум, старшыня Маларыцкага райвыканкама, Пётр Губей, старшыня раённага Савета дэпутатаў, Вадзім Галоўчык, першы намеснік старшыні райвыканкама, Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама, а таксама прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў раёна.

На здымку: падчас перадачы ўкрадзенай іконы прападобнага Сергія Раданежскага.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :