Малоритское благочиние



Новости благочиния

Запрашаем на хрэсны ход!

Па благаславенні Іаана, епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага, 18 чэрвеня 2015 года пакладзена адраджэнне агульнаблагачыннага хрэснага ходу да Лукаўскай іконы Багародзіцы.

7 ліпеня 2016г. у 09.00 ад храма свяціцеля Мікалая цудатворцы г.Маларыта пачнецца пешшы хрэсны ход па маршруце Маларыта – Ляхаўцы – Макраны – Ужова - Лукава (працягласць амаль 25 кіламетраў), які прымеркаваны да дня святавання Лукаўскай іконы Божай Маці. Усе, хто жадае, улічваючы свае магчымасці і фізічныя сілы, на працягу ўсяго шляху змогуць далучыцца да хрэснага ходу.

Па прыбыцці хрэснага ходу ў в.Лукава (18.00) у храме адбудзецца вячэрняе богаслужэнне. У 22.30 ад царквы Лукаўскай іконы Божай Маці пачнецца хрэсны ход да храма з’яўлення Багародзіцы на паўвостраве. Апоўначы (00.00) пачнецца ранняя бажэственная літургія, у 09.00 (8 ліпеня) – вадасвятны малебен, 09.30 – часы, бажэственная літургія, хрэсны ход праз в.Лукава да храма на паўвостраў.

Запрашаем усім прыняць удзел ва ўрачыстасцях у гонар Лукаўскай іконы Божай Маці.

На здымку: хрэсны ход 2015г.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :