Малоритское благочиние



Новости благочиния

Пабудуем новую царкву разам!

2 ліпеня, у дзень памяці свяціцеля Іаана Шанхайскага і Сан-Францыскага цудатворцы ў Мікалаеўскай царкве г.Маларыта была адслужана бажэственная літургія. Пасля яе ад храма райцэнтра пачаўся хрэсны ход, які ўзначаліў протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны цэркваў Маларыцкага раёна. Са спісам Маларыцкага абраза Божай Маці па вуліцах горада хрэсны ход накіраваўся да месца будаўніцтва новай царквы. Тут быў адслужаны акафіст свяціцелю Іаану Шанхайскаму і Сан-Францыскаму. Затым да прысутных звярнуўся протаіерэй Віктар Паляціла.

⃰ ⃰ ⃰

У 2012г. быў зарэгістраваны прыход у гонар Маларыцкага абраза Божай Маці, якому выдзелены зямельны ўчастак плошчай 1,05 га, зроблены прект. 2 ліпеня 2015г. на месцы, дзе запланавана ўзвядзенне новага храма, быў адслужаны малебен на пачатак добрай справы. Пачалося праведзенне неабходных работ для далейшага будаўніцтва царквы. 26 кастрычніка 2015г. адбыўся ўрачысты чын заснавання новага храма ў райцэнтры ў гонар Маларыцкага абраза Божай Маці. Яго правёў Іаан, епіскап Брэсцкі і Кобрынкі, у саслужэнні святароў Маларыцкага благачыння, у прысутнасці прадстаўнікоў мясцовай улады, кіраўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў горада, а таксама вялікай колькасці вернікаў. Епіскап Іаан на месцы будучага прастола ўстанавіў крыж. Сюды ж была ўманціравана каменная пліта са словамі: “Во имя Отца, и Сына, и Святого Духа, основася храм сей в честь Малоритской иконы Божией Матери во граде Малорите Брестской епархии при святейшем патриархе Московском и всея Руси Кирилле, высокопреосвященнейшем Павле, митрополите Минском и Заславском, патриаршем Экзархе всея Беларуси, при святительстве преосвященнейшего Иоанна, епископа Брестского и Кобринского, в лето от сотворение мира 7523, от Рождества же по плоти Бога Слова 2015 13/26 октября”.

⃰ ⃰ ⃰

Свае грашовыя ахвяраванні на будаўніцтва новага храма ў Маларыце можна пералічваць на разліковы рахунак 3015460861550 у Цэнтры банкаўскіх паслуг № 120 філіяла Брэсцкага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства “Акцыянерны ашчадны банк “Беларусбанк” г. Маларыта, код 246, УНП 201020706, пакінуць у скарбонках, якія размешчаны ў гандлёвых кропках горада, альбо прынесці ў царкоўную лаўку (вул. Чырвонаармейская, д.21) ці пакінуць у самім храме. Будаўніцтва царквы – гэта ўсеагульная справа. Узвядзем яе ўсе разам!

На здымках: падчас хрэснага ходу да месца будаўніцтва новай царквы ў г.Маларыта.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :