Малоритское благочиние



Новости благочиния

Дарогай любові і дабрыні

Дабраверны князь Пётр і князёўна Феўронія, Мурамскія цудатворцы, лічацца ахоўнікамі сям’і, шлюбу і вернасці, з’яўляюцца ўзорам хрысціянскіх адносін мужа і жонкі. Да дня іх памяці ў гарадскім Доме культуры Маларыты прайшоў дабрачынны канцэрт “Дарога любові і дабрыні” (вядучая Вольга Жыльцова). Яго падрыхтавалі самадзейныя артысты: Кацярына Джур, Любоў Дацык, Алена Палівода, Людміла і Віктар Чуль, Вікторыя Ляўчук, Анатоль Барысюк, Лілія Чуль, Марына Сымонік, Зоя Бутэнка, Эдуард Пішчык, Аляксандр Барысюк, а таксама народны хор ветэранаў ГДК (кіраўнік Галіна Бягеза), святочны хор (рэгент Валянціна Паляціла), нядзельны хор (рэгент Ала Струнец), нядзельны дзіцячы хор (рэгент Марына Пракапеня) Мікалаеўскай царквы райцэнтра. Протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны цэркваў Маларыцкага раёна, павіншаваў ўсіх прысутных са святам, пажадаў Божага благаславення ў сямейных адносінах, умення слухаць і чуць сваю палавінку, родных і блізкіх, цяпла і ўтульнасці сямейнага ачага, узаемапавагі, паразумення, цярпення, любові. -Сям’ю неабходна берагчы, - сказаў протаіерэй Віктар Паляціла, - бо яна ў жыцці кожнага — галоўная каштоўнасць. Сям’я – гэта асаблівае стаўленне адзін да аднаго, каханне, узаемапавага і дапамога, той маленькі свет, у якім усё з’яўляецца зразумелым, звыклым і дарагім. Неабходна памятаць і аб тым яшчэ, што маральныя каштоўнасці закладваюцца менавіта ў сям’і, на прыкладзе бацькоў дзеці вучацца культуры паводзін, спасцігаюць сапраўдныя каштоўнасці жыцця і потым на такіх жа прынцыпах будуюць свае сем’і.

…Сабраныя грашовыя сродкі ад рэалізацыі білетаў пойдуць на будаўніцтва новага праваслаўнага храма ў райцэнтры ў гонар Маларыцкай іконы Багародзіцы.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :