Малоритское благочиние



Новости благочиния

Нядзельная школа – для душы.

У новым навучальным годзе ў Маларыцкім благачынні дзейнічае 15 нядзельных школ. Яны адкрыты ў кожным прыходзе. Найбольш вучняў у нядзельнай школе пры Мікалаеўскім храме райцэнтра. Тут заняткі арганізаваны ў 8 узроставых групах для 154 чалавек. У кожнага вучня свой шлях у нядзельную школу: некага прывялі бабулі, дзядулі ці бацькі, хтосьці прыйшоў самастойна. Ёсць і такія, якім сюды параілі прыйсці настаўнікі.

Дзеці на занятках разам са сваімі выкладчыкамі Ірынай Андрайчук, Святланай Богуш, Галінай Пажыдаевай, Ірынай Хомік, Тамарай Тарноўскай, Аленай Пракаповіч, Людмілай Калеснікавай і Юліяй Сіжук спасцігаюць асновы праваслаўнай веры, вучацца жыць па запаветах Божых. Мэта заняткаў у школе – не толькі дапамагчы вучням адчуць прысутнасць Усявышняга на кожным кроку ў нашым штодзённым жыцці, але і навучыцца быць добрымі, спагадлівымі, міласэрнымі, праяўляць любоў да таго, хто знаходзіцца побач. Заняткі ў нядзельнай школе таксама садзейнічаюць маральна-духоўнаму, творчаму і патрыятычнаму выхаванню дзяцей.

-У нашай школе дзеці навучаюцца з сямігадовага ўзросту і старэйшыя, — кажа Ірына Андрайчук, загадчыца нядзельнай школы.- У першым класе, напрыклад, заняткі наведвае 30 чалавек, у выпускным – 12. Выкладчыкі для дзяцей на занятках у даступнай і зразумелай форме расказваюць пра Бога, нормы хрысціянскага жыцця, даюць неабходныя веды па пытаннях этыкі, маралі, духоўнасці, абмяркоўваюць праблемы сэнсу чалавечага жыцця на зямлі…

Навучанне ў нядзельнай школе бясплатнае і даступнае ўсім, хто жадае.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :