Малоритское благочиние



Новости благочиния

Бог аб’явiўся - Хрыстос нарадзiўся!

Раство ў Маларыце.


Больш за дзве тысячы гадоў аддзяляе нас ад той святой віфлеемскай ночы, што абвясціла свету таямніцу Боганараджэння. Раство Іісуса Хрыста - адно з галоўных рэлігійных свят, якое блізкае для кожнага з нас. Гэта час, калі сэрца чалавека напаўняецца чаканнем нейкага незвычайнага цуда. І яно прыходзіць, змяняючы кожнага з нас, асвятляючы дзіўным святлом душы, запальваючы ў сэрцах іскрынку любові, дабрыні, веры, надзеі на лепшае, добрае, радаснае і светлае.

На святочным начным богаслужэнні ў Мікалаеўскім храме г.Маларыта, нягледзячы на мароз, было многа вернікаў. Разам са святарамі протаіерэем Віктарам Паляцілам і протаіерэем Сергіем Струнцам яны ўносілі шчырыя малітвы Усявышняму.

У дзень Божага нараджэння ў гарадскім Доме культуры традыцыйна адбылася вялікая святочная праграма “Не забыць пра Раство” (сцэнарый Вольгі Краско). На працягу больш чым 2 гадзін немаўля Ісуса Хрыста ў вершах, танцах, песнях, інсцэніроўках услаўлялі вучні Нядзельнай школы і святочны хор Мікалаеўскай царквы райцэнтра (рэгент Валянціна Паляціла), вакальныя студыі “Cool Kids” (ГДК, кіраўнік Вікторыя Ляўчук), аматарскі дзіцячы тэатральны калектыў “Вясёлка” (кіраўнік Вольга Краско) і харэаграфічны калектыў “Задорны каблучок” (кіраўнік Ірына Кавалеўская) Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама Святлана Пятручык, Ала Кавалевіч, Ганна Кірыковіч, Вікторыя Ляўчук… Мерапрыемства стала яркай і незабыўнай падзеяй для вернікаў Маларыты і раёна.

Напрыканцы святочнай праграмы са словамі прывітання да прысутных звярнуўся протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны прыходаў Маларыцкай царкоўнай акругі. Айцец Віктар пажадаў усім прысутным міру, згоды, узаемапаразумення, дабрабыту, а таксама мудрасці ў прыняцці рашэнняў, мірнага неба над галавой.

-Услаўляйце Бога народжанага і дарыце тым, хто побач з вамі, веру, надзею, любоў. Будзьце міласэрнымі, багатымі на добрыя справы, — сказаў благачынны. - Няхай нараджэнне Іісуса Хрыста нясе нам Божае бласлаўленне, святло, радасць, супакой у сэрцы, надзею, здароўе, поспех у працы і вучобе, любоў. Калі мы любім адзін аднога, то Бог жыве ў нас, а мы - у ім. Няхай дзіўны Божы свет ніколі не пакідае вашы сэрцы.

Затым тыя вучні, якія наведваюць Нядзельную школу, атрымалі салодкія калядныя падарункі. Не засталіся без іх таксама і дзеці, якія знаходзіліся ў зале з бацькамі, бабулямі і дзядулямі.

На вячэрнім богаслужэнні 8 студзеня ў Мікалаеўскай царкве райцэнтра быў адслужаны акафіст Нараджэнню Хрыстову. Затым прайшлі традыцыйныя калядкі – духоўныя песнапенні, у якіх услаўляўся народжаны Іісус Хрыстос. У іх традыцыйна прынялі ўдзел праваслаўныя хоры іншых прыходаў.

На здымках: Раство ў Маларыце.

Фота па тэме:

Глядзець

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :