Малоритское благочиние



Новости благочиния

Вадохрышча Гасподняе

19 студзеня праваслаўная царква ў знак памяці вялікай духоўнай падзеі – хрышчэння Сына Божага ў водах ракі Іардан – устанавіла свята Вадохрышча


19 студзеня праваслаўная царква ў знак памяці вялікай духоўнай падзеі – хрышчэння Сына Божага ў водах ракі Іардан – устанавіла свята Вадохрышча.

Традыцыйна на Вадохрышча шматлікія вернікі імкнуцца акунуцца ў палонкі з ледзяной вадой. Лічыцца, што вада ў вадаёмах, студнях становіцца святой, набывае гаючую сілу, здольную пасля шчырага пакаяння пазбавіць ад грахоў, вылечыць фізічныя і душэўныях варобы, абараніць ад цёмных сілаў.

Адважыцца пакупацца ў сцюдзёнай вадзе ў марозны дзень можа толькі смелы духам і моцны целам. На вадаёме ля в.Мельнікі (Маларыцкі раён), напрыклад, была вырублена крыжападобная палонка. Протаіерэй Сергій Струнец спачатку асвяціў ваду ў ёй. А затым жыхары Мельнік, Хаціслава і Маларыты па чарзе, перахрысціўшыся, ныралі ў палонку і па некалькі разоў акуналіся з галавой.

На здымку: Вадохрышча на вадаёме ля в.Мельнікі Маларыцкага раёна.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :