Малоритское благочиние



Новости благочиния

Праваслаўны турнір “Што? Дзе? Калі?”

На базе Маларыцкай раённай гімназіі прайшоў адборачны тур інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” Маларыцкага благачыння. Ён быў прымеркаваны да 220-годдзя з дня нараджэння і 150-годдзя з дня смерці мітрапаліта Літоўскага і Віленкага Іосіфа (Сямашка).


На базе Маларыцкай раённай гімназіі прайшоў адборачны тур інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” Маларыцкага благачыння. Ён быў прымеркаваны да 220-годдзя з дня нараджэння і 150-годдзя з дня смерці мітрапаліта Літоўскага і Віленкага Іосіфа (Сямашка).

З уступным словам да ўдзельнікаў спаборніцтва, частка з якіх наведвае нядзельную школу, звярнуўся протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны цэркваў Маларыцкай акругі, кандыдат багаслоўскіх навук. Ён засяродзіў увагу прысутных на розных аспектах царкоўна-грамадскай дзейнасці мітрапаліта Іосіфа, а таксама пажадаў ім правільных адказаў і перамогі. Адборачны тур праходзіў у выглядзе каманднай гульні. Конкурсная праграма складалася з 20 пытанняў (двух тураў), на абмеркаванне кожнага з якіх адводзілася адна хвіліна. Камандам-удзельнікам былі прапанаваны пытанні, якія тычыліся шматграннай дзейнасці мітрапаліпа Іосіфа, яго асобы, жыцця.

Інтэлектуальнае спаборніцтва прайшло займальна і цікава. Па выніках адборачнай гульні больш за ўсё балаў набрала каманда “Добрыя сэрцайкі” з СШ №2 райцэнтра (трэнер Тамара Тарноўская). На другім месцы аказаліся юныя знаўцы з “Чырвонага сокала” і “Джэнтльмены ўдачы”, якія прадстаўлялі раённую гімназію (трэнер Леанід Лук’янчук). Трэцюю прытупку заняла каманда “Ніка” з раённай гімназіі.

Каманды-пераможцы спаборніцтва атрымалі падарункі ад протаіерэя Віктара Паляцілы. А “Добрыя сэрцайкі” 6 лістапада прымуць удзел у Афанасьеўскім інтэлектуальным турніры сярод навучэнцаў нядзельных школ Брэсцкай епархіі. Падрыхтоўка і ўдзел у інтэлектуальнай гульні дала магчымасць вучням яшчэ раз заглыбіцца ў гісторыю Беларусі і пазнаёміцца з жыццём аднаго з выдатных царкоўных дзеячаў мінулага.

На здымку: удзельнікі адборачнага туру інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :