Малоритское благочиние



Новости благочиния

Лёгкай службы, абаронцы Айчыны!

Другога лістапада ў ГДК Маларыты прайшло традыцыйнае мерапрыемства, прысвечанае чарговаму восеньскаму прызыву, – Дзень прызыўніка “Служба кожнаму патрэбна”.


Другога лістапада ў ГДК Маларыты прайшло традыцыйнае мерапрыемства, прысвечанае чарговаму восеньскаму прызыву, – Дзень прызыўніка “Служба кожнаму патрэбна”. На яго, акрамя будучых салдат, прыйшлі іх родныя, блізкія, сябры і знаёмыя. Як заўсёды, на Дзень прызыўніка завіталі прадстаўнікі ўлады і грамадскіх аб’яднанняў раёна. Першым са сцэны юнакоў вітаў намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Ляшчук, які адзначыў, што школу мужнасці павінен прайсці кожны мужчына, бо гэта не толькі абавязак, але і гонар, асаблівая адзнака мужчынскай годнасці.

Да будучых абаронцаў Айчыны, якія хутка стануць у строй, звярнуўся ваенны камісар Маларыцкага раёна Аляксандр Праўдзін. Ён зачытаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб звальненні ў запас і прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве”.

Шчаслівай службы будучым салдатам пажадалі прадстаўнік Маларыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Мікалай Завадскі, прадстаўнік Маларыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” Леанід Падалінскі. Аб неабходнасці быць верным воінскай прысязе напомніла юнакам выконваючая абавязкі першага сакратара раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Ганна Панкратава. Ад імя прызыўнікоў слова ўзяў Анатоль Панасюк, які папрасіў родных і блізкіх не хвалявацца за іх, будучых салдат, якія абяцаюць годна выканаць свой грамадзянскі абавязак.

Трываласці і цярпення, здароўя, службы толькі ў мірны час, чыстага неба над галавой, Божага благаславення ва ўсіх пачынаннях будучым салдатам пажадаў протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны цэркваў Маларыцкага раёна. Кульмінацыяй жа мерапрыемства стала ўручэнне павестак з датай прызыву на тэрміновую службу. Ваенны камісар Маларыцкага раёна Аляксандр Праўдзін ўручыў іх юнакам, якія хутка прымераць на сябе ваенную форму. Протаіерэй Віктар Паляціла кожнага прызыўніка благаславіў на службу, уручыў іконку анёла-ахоўніка і акрапіў святой вадой. Выконваючая абавязкі першага сакратара раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Ганна Панкратава ад імя райвыканкама ўручыла будучым салдатам падарункі.

На здымках: Дзень прызыўніка ў Маларыце.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :