Малоритское благочиние



Новости благочиния

Дзень Перамогі ў Маларыце

9 мая ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы г. Маларыта быў адслужаны падзячны малебен Госпаду за Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, паніхіда. Пасля заканчэння богаслужэння ўсе, хто прысутнічаў у царкве, разам з благачынным цэркваў Маларыцкага раёна протаіерэем Віктарам Паляціла, клірыкамі храма протаіерэем Сергіем Струнцам, іерэем Сергіем Раманко, сёстрамі праваслаўнага сястрынства ў гонар абраза Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” хрэсным ходам пайшлі на гарадскую плошчу. Там яны далучыліся да агульнай гарадской калоны.

У 10.00 святочнае шэсце калоны, упрыгожанай рознакаляровымі шарыкамі, флажкамі і кветкамі, традыцыйна стартавала з плошчы райцэнтра. Яна накіравалася да помніка, што знаходзіцца ў скверы на вуліцы Савецкая (разгалінаванне дарог Маларыта-Олтуш-Збураж). Тон няспешнаму руху задаваў ансамбль барабаншчыц СШ №1 райцэнтра. Удзельнікі шэсця няслі Дзяржаўныя флагі Рэспублікі Беларусь, царкоўны ліхтар, запрастольны крыж, ікону Божай Маці. У скверы на вуліцы Савецкая пачынаецца мітынг “Няхай пакаленні памятаюць!” як даніна памяці тым, каго забрала вайна, хто заплаціў цаною ўласнага жыцця за сённяшні мірны дзень, за чыстае неба над галавой, хто набліжаў радасць Перамогі сорак пятага.

Протаіерэй Віктар Паляціла сказаў, што неабходна памятаць словы, якія размешчаны на помніку: “Ніхто не забыты, нішто не забыта”. Іх мы павінны несці ў сваім сэрцы. Калі забудзем, якой цаной заваявана наша Перамога, мір, свабода, то зноў пацерпім катастрофу. Той, хто не памятае свайго мінулага, не мае права на будучыню”. Айцец Віктар Паляціла абвешчанае мнагалецце аб здароўі ўсім вэтеранам, вайскоўцам, уладзе, народу нашай Айчыны і ўзносіць прашэнне “о упокоении душ приснопамятных вождей и воинов, за веру и Отечество на поле брани жизнь свою положивших, от ран и глада скончавшихся, в пленении и горьких работах невинно умученных и убиенных и всех Победы ради потрудившихся”. Аб’яўляецца хвіліна маўчання. Гучыць траурная мелодыя. Па традыцыі да помніка ахвярам Другой сусветнай вайны ўскладваюцца вянкі і кветкі ў памяць пра тых, каму мы абавязаны шчаслівым жыццём і мірным небам над галавой.

Автор: М.Навумчык



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :