Малоритское благочиние



Новости благочиния

Сузор’е талентаў раёна.

Традыцыйна на пачатку года праходзіць сустрэча кіраўніцтва Маларыцкага раёна з таленавітай моладдзю. Сёлета яна адбылася ў ГДК. На мерапрыемства былі запрошаны пераможцы і прызёры прадметных алімпіяд і вучнёўскіх навукова-даследчых канферэнцый, дыпламанты і лаўрэаты абласных, рэспубліканскіх музычных і творчых конкурсаў і фестываляў, чэмпіёны і прызёры абласных, рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтваў, а таксама ‒ актывісты БРСМ.

Перад пачаткам мерапрыемства яго арганізатары запрасілі ўсіх прысутных на выставу метадычных матэрыялаў вучняў СШ №2, прымеркаваную да Года гістарычнай памяці, творчых работ навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах Маларыцкага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама ‒ на выставу “Зімовая палітра” вучняў выяўленчага аддзялення Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Са словамі вітання да прысутных у зале звярнуліся прадстаўнікі мясцовай улады, а таксама ‒ благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Паляціла. Ён пажадаў поспехаў, новых перамог, здзяйснення задуманага, Божай дапамогі ва ўсіх справах і пачынаннях.

Фотографии по теме:

Наш телеграмм канал

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :