Малоритское благочиние



Новости благочиния

З хрэсным ходам ‒ да Лукаўскай іконы Божай Маці

22 чэрвеня 2023 года адбыўся ўжо дзявяты па ліку агульнаблагачынны пешы хрэсны ход да Лукаўскай іконы Багародзіцы. Ён традыцыйна ішоў праз аг. Ляхаўцы, в.Асавая, аг.Макраны, в.Вужова. Агульная працягласць маршруту – больш за 25 кіламетраў. Пакланіцца святымі па прыблізных падліках у Лукава ішло больш за 100 чалавек з розных населеных пунктаў раёна і вобласці.

Ушанаванне Лукаўская ікона Божай Маці не мае строга фіксаванай даты. Штогод свята адзначаецца ў пятніцу на дзясятым тыдні пасля Вялікадня. Апошні раз Лукаўская ікона Багародзіцы масава ўшаноўвалася, па словах старажылаў, напрыканцы 50-ых гадоў ХХ стагоддзя.

Адраджэнне гэтага хрэснага ходу адбылося, дзякуючы намаганням благачыннага Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэя Віктара Паляціла і па благаславенні архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана. Першы хрэсны ход ішоў 18 чэрвеня 2015 года, другі – 7 ліпеня 2016 года, трэці – 22 чэрвеня 2017 года, чацвёрты – 14 чэрвеня 2018 года, пяты – 4 ліпеня 2019 года, шосты ‒ 25 ліпеня 2020 года, сёмы ‒ 8 ліпеня 2021 года, восьмы – 30 чэрвеня 2022 года.

22 чэрвеня пасля Бажэственнай літургіі вернікі, атрымаўшы благаславенне ад благачыннага Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэя Віктара Паляціла, абышлі вакол храма Мікалая Цудатворцы райцэнтра. У 10.20 удзельнікі хрэснага ходу з іконкамі ў руках, з песнапеннямі накіраваліся ў аг. Лукава сваім звыклым маршрутам. Яго, як і ў мінулыя гады, узначаліў настаяцель прыхода ў гонар святой вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы аг.Арэхава протаіерэй Анатоль Дударчук. Па прыбыцці хрэснага ходу ў Лукава, пасля непрацяглага адпачынку, пачалося святочнае богаслужэнне, а пасля яго завяршэння – вадасвятны малебен. У 23.00 пачаўся хрэсны ход ад храма Лукаўскай іконы Божай Маці на паўвостраў Лукаўскага возера да храма з’яўлення Божай Маці. Апоўначы тут пачалася ранняя Бажэственная літургія саборам духавенства, якую ўзначаліў благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Паляціла. 23 чэрвеня ў храме аг.Лукава была адслужана позняя Бажэственная літургія саборам духавенства.

Фотографии по теме:

Наш телеграмм канал

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :